[ 20:09 ]  Улады Кiтаю абяцаюць бясплатна лячыць сялянаў ад САРСу

ПЭКІН. Кітайскі ўрад абяцаў аказаць бясплатную мэдычную дапамогу сялянам, якія ня маюць грошай, каб лячыцца ад новай формы пнэўманii -- САРС. Паводле пастановаў міністэрства фінансаў і аховы здароўя, усе выдаткі на лячэньне мусяць кампэнсаваць мясцовыя ўлады. Гэта тычыцца і тых сялянаў, якія працуюць ў гарадах. З ад’ездам многіх мігрантаў з Пэкіну, САРС пачаў распаўсюджвацца па сельскіх раёнах, і гэта надае клопату кітайскім ўладам. Як паведаміў міністар аховы здароўя Кітаю сёньня яшчэ дзевяць чалавек памерлі ад новай хваробы. Ад нетыповай пнэўманіі ў Кітаі сканалі ўжо 190 чалавек, а захварэлі амаль 4 тысячы. Агулам у сьвеце ад САРС памерлі 427 чалавек, і каля 6 тысячаў захварэлі. У Сынгапуры быў арыштаваны чалавек, які парушыў каранцін – двойчы насуперак забароне ён накіраваўся ў суседні бар. Ва Вiетнаме пад каранцінам апынуліся каля двух тысячаў студэнтаў, якія вярнуліся з вучобы з Кітаю.