[ 16:16 ]  Пуцін пра "будучую архітэктуру міжнароднай бясьпекі"

КІЕЎ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што міжнародная супольнасьць мусіць задумацца над тым, які сусьветны парадак яна жадае мець пасьля заканчэньня вайны ў Іраку. Пасьля сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Леанідам Кучмам, Пуцін сказаў, што найважнейшым пытаньнем цяпер будзе ”будучая архітэктура міжнароднай бясьпекі”. Пуцін знаходзіцца зь пяцідзённым візытам ва Ўкраіне.