[ 16:09 ]  Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у Альбаніі

ТЫРАНА. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл падчас сёньняшняга візыту ў Альбанію падпісаў пагадненьне зь міністрамі замежных справаў Альбаніі, Харватыі і Македоніі, якое мае на мэце збліжэньне гэтых краінаў з НАТО. У пагадненьні, якое атрымала назву Адрыятычная Хартыя, падкрэсьліваецца намер гэтых краінаў умацоўваць дэмакратыю, рынкавую эканоміку, умацоўваць змаганьне з карупцыяй і злачыннасьцю. Паўэл пахваліў дапамогу Альбанію ў барацьбе з тэрарызмам і ў адхіленьні ад улады ў Іраку Садама Хусэйна.