[ 17:13 ]  Сьвяткаваньне Першага траўня ў Баўгарыі, ва Ўкраіне й Кыргыстане

САФІЯ. На сьвяткаваньне Першага траўня ў сталіцы Баўгарыі пад чырвонымі сьцягам сабраліся каля 5 тысячаў маніфэстантаў, якія заклікалі да адстаўкі ўрад краіны. Ва Ўкраіне тысячы дэманстрантаў з савецкай сымболікай таксама выступілі супраць ураду, а ў Маскве каля 15 тысячаў дэманстрантаў-камуністаў патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта краіны Владзіміра Пуціна. 200 удзельнікаў дэманстрацыі ў Кыргыстане пратэставалі супраць вайсковай прысутнасьці ў краіне войска ЗША, ды заклікалі да аднаўленьня Савецкага Саюзу. У Паўдзённай Афрыцы аўтобус, які вёз на сьвята людзей упаў у вадаём. Мяркуецца, што загінулі каля 80 чалавек.