[ 17:07 ]  54 польскія дэпутаты атрымалі статус назіральнікаў у Эўрапарляманце

ВАРШАВА. 54 польскія дэпутаты атрымалі статус назіральнікаў у Эўрапарляманце. Парлямэнтары краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз, якіх абралі назіральнікамі, могуць удзельнічаць у працы камісіяў і палітычных групаў Эўрапарляманту, але ня маюць права голасу. Права назіральнікаў атрымалі 162 парлямэнтары з 10 краінаў-кандыдатаў. Упершыню ў гэтай ролі яны выступяць з 5 па 8 траўня ў Брусэлі, а далей з 12 па 15 траўня ў Страсбуры.