БЯЛГРАД. Міністар Абароны Сэрбіі й Чарнагорыі выдаў загад у якім абавязаў вайскоўцаў паведамляць пра месцы знаходжаньня асобаў, якіх шукае Гаагскі трыбунал. За невыкананьне загаду прадугледжаныя спагнаньні аж да судовага перасьледу. Гаагскі трыбунал неаднаразова заяўляў, што сэрбскія вайскоўцы хаваюць былога кіраўніка войска басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча й былога афіцэра югаслаўскага войска Вэсэліна Селіванчаніна. Гэтыя двое, а таксама былы лідар басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч стаяць на першых месцах у сьпісе ваенных злачынцаў.