[ 06:02 ]  Колін Паўэл крытыкуе рашэньне чатырох краінаў стварыць новыя ўзброеныя сілы ў Эўропе

ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл асудзіў плян чатырох эўрапейскіх краінаў стварыць новыя шматнацыянальныя ўзброеныя сілы. Паўэл падкрэсьліў, што НАТО патрабуе новую лепшую зброю і новыя магчымасьці, а не новыя камандныя структуры. Колін Паўэл зьвярнуў увагу на тое, што новыя ўзброеныя сілы вырашылі стварыць толькі чатыры краіны.