Ерусалім Варшава У Ізраілі працягваюцца жалобныя цырымоніі памяці ахвяраў Галакосту – масавага зьнішчэньня габрэяў у часы Другой Усясьветнай вайны. Ахвярамі нацысцкага тэрору сталі тады 6 мільёнаў габрэяў.
Прэзыдэнты Польшчы і Ізраілю Александар Квасьнеўскі і Машэ Кацав ўзялі сёньня ўдзел у шматтысячнай маніфэстацыі каля былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру Асвэнцым. Сёлета спаўняецца 60 гадоў паўстаньню ў варшаўскім гэтта.