[ 13:06 ]  У Іраку затрыманы былы міністар нафтавай прамысловасьці

Багдад У Іраку затрыманы былы міністар нафтавай прамысловасьці Амэр Рашыд Мухамад Аль Убайдзі. Паведамляецца, што ён дабраахвотна здаўся амэрыканскім вайскоўцам. Аль Убайдзі быў таксама адказным за пастаўкі ў0 Ірак зброі, яго імя фігуравала ў сьпісе кіраўнікоў былога рэжыма, якіх расшуквалі амэрыканскія войскі.