[ 12:55 ]  Амэрыканскія вайскоўцы абстралялі дэманстрацыю ў Іраку

Багдад Учора ўвечары амэрыканскія вайскоўцы абстралялі маніфэстацыю праціўнікаў амэрыканскай ваенай прысутнасьці ў Іраку. Гэта адбылося ў горадзе Фалуджа. Паводле амэрыканскага камандваньня вагань быў адкрыты ў адказ на стрэлы з натоўпу дэманстрантаў. Амэрыканскія крыніцы паведамляюць, што загінула 7 чалавек, паводле іншых крыніцаў было забіта 12 чалавек.