[ 19:25 ]  Пуцiн абяцае танную зброю

ДУШАНБЭ. Сёньня ў сталiцы Таджыкiстану адбыўся саміт краінаў, якiя ўваходзяць у дамову аб калектыўнай бясьпецы. У нарадзе ўдзельнічаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, а таксама прэзыдэнты Армэніі, Казахстану, Кыргыстану, Расеі і Таджыкістану. Падчас сёньняшняга самiту прэзыдэнт Расеі Ўладзiмер Пуцін паабяцаў, што краіны, якiя ўваходзяць у дамову, будуць атрымліваць расейскую зброю па ўнурырасейскіх цэнах. Удзельнікі саміту дамовіліся стварыць адзінае камандваньне супольных сілаў хуткага рэагаваньня. Генеральным сакратаром арганізацыі дамовы быў прызначаны Мікалай Бардзюжа, былы кіраўнік крамлеўскай адміністрацыі за часамi Барыся Ельцына.