[ 14:34 ]  У Душанбэ адбываецца саміт Эўразыйскай ЭС

Душанбэ У таджыцкай сталіцы адбываецца саміт Эўразыйскай эканамічнай супольнасьці, у якую уваходзяць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан. Сярод тэмаў саміту – эканамічная інтэграцыя, мытная палітыка, персьпэктывы ўступленьня краінаў-сябраў ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. У нарадзе бярэ ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Заўтра ў Душанбэ пройдзе сустрэча на вышэйшым ўзроўні краінаў, што ўваходзяць у Дамову аб калектыўнай бясьпецы. Апроч названых ппяці дзяржаваў сябрам дамовы з’яўляецца Армэнія. Чакаецца, што на заўтрашнім саміце будуць падпісаныя пагадненьні, якія ператвораць дамову пра калектыўную бясьпеку ў ваена-палітычны блёк.