[ 14:26 ]  Пачаўся візыт Рамсфэльда на Блізкі і Сярэдні Ўсход

Абу Дабі Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пачынае паездку па краінах Блізкага і Сярэдняга Ўсходу. Сёньня ён прыбыў у Аб’яднаныя Арабскія эміраты. У перамовах з кіраўніцтвам краіны Рамсфэльд выказаў падзяку за падтрымку ваенай апэрацыі саюзьнікаў у Іраку. Галоўнай тэмаю перамоваў стала амэрыканская ваеная прысутнасьць у рэгіёне. На наступным тыдні кіраўнік амэрыканскага абарончага ведамства наведае Афганістан. Напярэдадні сваёй паездкі Данальд Рамсфэльд заявіў, што Злучаныя Штаты будуць спрыяць усталяваньню ў Іраку і ў Афганістане стабільных дэмакратычных рэжымаў.