[ 18:09 ]  Колькасьць памерлых ад SARS працягвае павялічвацца

ПЭКІН. Кітай сёньня паведаміў, што яшчэ 9 чалавек памерлі ў выніку захворваньян на атыповую пнэўманію, якая атрымала назву САРС. Сем з 9 – жыхары Пэкіну. Колькасьць ахвяраў САРС у Кітаі дасягнула 106 чалавек. У Кітаі да 7 траўня спыненыя заняткі ў школах. У Ганконгу памерлі ад САРС яшчэ 6 чалавек, такім чынам колькасьць памерлых у гэтай краіне дасягнула 105 чалавек. Агульная колькась памерлых на САРС у цэлым сьвеце перавысіла 250 чалавек.