КАІР. Эгіпет імкнецца дапамагчы вырашыць крызыс у Палестынскай аўтаноміі. У Рамале зараз знаходзіцца кіраўнік эгіпецкіх спэцслужбаў Амар Сулейман, які прадставіць Ясіру Арафату кампрамісны варыянт выйсьця з крызысу. Амэрыканскія афіцыйныя асобы паведамілі, што калі Арафат і Абас ня здолеюць дасягнуць дамоўленасьці наконт складу будучага кабінэту, рэалізацыя амэрыканскага пляну наконт стварэньня Палестынскай дзяржавы можа быць адкладезная.