[ 18:25 ]  Сырыя ня дасьць прытулку прадстаўнікам ірацкага рэжыму

ДАМАСК. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў сёньня двум амэрыканскім кангрэсмэнам, што ягоная краіна ня дасьць прытулку прадстаўнікам ірацкага рэжыму, якіх шукаюць сілы кааліцыі. Кангрэсмэны Нік Рэгал і Дарэл Іса абмяркоўваюць у Дамаску эскаляцыю напружаньня ў амэрыканска-сырыйскіх дачыненьнях. ЗША вінавацяць Сырыю ў падтрымцы тэрарызму і даваньні прытулку прадстаўнікам рэжыму Садама Хусэйна.