[ 20:27 ]  За апошнія суткі ў Ганконгу 12 чалавек памерлі ў выніку захворваньня на САРС

ГАНКОНГ. Улады Ганконгу паведамiлi, што за апошнiя суткi яшчэ 12 чалавек памерлi ад новага вiрусу. Вiрус, якi атрымаў назву САРС, падобны да вiрусу грыпу, але больш небясьпечны. Сёньняшняя колькасьць памерлых за адзiн дзень найбольшая з таго часу, як першыя выпадкi новай хваробы былi зарэгiстраваныя на поўднi Кiтаю ў лiстападзе мiнулага году. На сёньня ў Ганконгу ад новай хваробы памер 81 чалавек. Кiтай афiцыйна паведамiў пра 67 сьмяротных выпадкаў. Аднак экспэрты Усясьветнай арганiзацыi здароўя кажуць, што ў адным Пэкiне рэальная лiчба памерлых можа быць у пяць разоў большая. Сёньня ж прэм’ер-мiнiстар Кiтаю Вэнь Дзябао заявiў, што любы чыноўнiк, якi паспрабуе схаваць iнфармацыю аб выпадках новай хваробы, будзе жорстка пакараны. Ва ўсiм сьвеце цяпер зарэгiстравана больш за 170 выпадкаў сьмерцi ад вiрусу САРС. Памiрае прыкладна кожны 25-ы сярод захварэлых. Лекi супраць новага вiрусу пакуль не распрацаваныя.