[ 16:44 ]  Паўночная Карэя можа пачаць выраб узбагачанага плютонія

СЭВУЛ. Паўночная Карэя заявіла, што працэс пераапрацоўкі 8 тысячаў стрыжняў з адпрацаваным ядзерным палівам “ідзе пасьпяхова”. Гэта дазволіць вырабляць узбагачаны плютоній для ядзернай зброі. Міністэрства замежных справаў КНДР паведаміла, што Вашынгтон быў яшчэ ў сакавіку паінфармаваны пра стан рэчаў. У заяве міністэрства сказана, што, як сьведчыць вайна ў Іраку, толькі наяўнасьць магутнай сілы стрыманьня здольная недапусьціць вайны і абараніць сувэрэнітэт краіны. Крызыс вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы будзе абмяркоўвацца ў наступным тыдні ў Пэкіне прадстаўнікамі ЗША, Кітаю і КНДР.