[ 05:19 ]  Прэзыдэнт Ірану дабіваецца пашырэньня паўнамоцтваў

ТЭГЕРАН Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі будзе дабівацца праз парлямэнт пашырэньня сваіх паўнамоцтваў. Прадстаўнік ураду адзначыў, што гэта патрэбна для абароны правоў іранскіх грамадзянаў і выконваньня іхніх дэмактатычных патрабаваньняў. Прапрэзыдэнтцкія дэпутаты парлямэнту на мінулым тыдні прагаласавалі за заканапраект, які пашырае правы кіраўніка дзяржавы, а таксама дэмакратычна абраных ворганаў улады. Мэта заканапраекту – аслабленьне ўлады кансэрватараў, якія кантралююць Раду правасудьдзя і Раду вартавых іслямскай рэвалюцыі. Кансэрватары абвінавачваюць рэфармістаў у падрыве іслямскай сістэму краіны і замене яе на сьвецкую