[ 15:18 ]  Шматбаковыя перамовы пра ядзерную праграму Пхэньяну

Пекін На наступным тыдні ў кітайскай сталіцы пачнуцца шматбаковыя перамовы на высокім ўзроўні наконт ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. У іх возьмуць удзел прадстаўнікі самой Паўночнай Карэі, а таксама Злучаных Штатаў і Кітаю. Гэтая сустрэча стане першай з леташняга кастрычніка, калі Пхэньнян аднавіў сваю ядзерную праграму, што выклікала занепакоенасьць міжнароднай супольнасьці. Да апошняга часу Паўночная Карэя настойвала на двухбаковых перамовах па гэтай праблеме са Злучанымі Штатамі, аднак на мінулым тыдні пагадзілася шматбаковыя перамовы. Паводле міністра замежных справаў Паўдзёнай Карэі Вашынтон прапаноўваў далучыць да перамоваў большае кола зацікаўленых краінаў, але гэтая прапанова была адхіленая Пхэньнянам.