[ 18:22 ]  Некалькі чалвек забітыя і параненыя ў здарэньні ў горадзе Масул

МАСУЛ. Некалькi чалавек былi сёньня забiтыя цi параненыя ў паўночнаiрацкiм горадзе Масул. Падрабязнасьцi здарэньня няясныя. Аднак некаторыя сьведкi паведамiлi франзускай агенцыi навiнаў “AFP”, што амэрыканскiя вайскоўцы абстралялi натоўп, якi рабiўся ўсё болей варожым да губэрнатара гораду, Машаана аль-Джубуры, якi выступаў з пра-амэрыканскай прамовай. Аднак прэсавы сакратар амэрыканскiх войскаў кажа, што амэрыканскiя вайскоўцы былi абстраляныя i стралялi ў адказ. Ён таксама сказаў, што вайскоўцы стралялi не па натоўпу, але ў паветра. Нiводная з супярэчлiвых вэрсiяў пакуль не пацьверджаная незалежнымi крынiцамi.