БЭЛГРАД. Сэрбская паліцыя, якая вядзе дасьледваньне забойства прэм'ер-міністра краіны Зорана Джынджыча, паведаміла, што сёньня быў затрыманы былы намесьнік міністра ўнутраных справаў і міністар юстыцыі былой рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Мамчыла Мандзіч. Пасьля вайны ён актыўна займаўся прадпрымальніцтвам, у тым ліку нафтавым і банкаўскім бізнэсамі.