КАІР. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вільпэн пачынае паездку ў краіны Блізкага Ўсходу. Сёньня ў Каіры ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам. У цэнтры ўвагі – сытуацыя ў Іраку і пэрспэктывы паваеннага аднаўленьня гэтай краіны. Сытуацыя ў Іраку, шляхі разьвязаньня блізкаўсходняга канфлікту і ўмацаваньне супрацоўніцтва паміж Францыяй і арабскім краінамі будуць таксама абмяркоўвацца ў часе візытаў дэ Вільпэна ў Сырыю, Ліван і Савудаўскую Арабію. Францыя й бальшыня краінаў арабскага сьвету выступалі супраць ваеннай апэрацыі ў Іраку.