[ 22:32 ]  Прэзыдэнт ЗША ня мае зьвестак пра тое – жывы Хусэйн ці не

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ня мае ніякіх зьвестак пра тое – жывы Садам Хусэйн ці не, але цьвёрда ведае, што рэжыму йрацкага дыктатара прыйшоў канец У часе выступу ў Белым доме Буш сказаў, што войска саюзьнікаў зробіць усё, каб ня даць паплечнікам Садама уцячы з Іраку. Адначасна прэзыдэнт ЗША заклікаў улады Сірыі зачыніць мяжу для былых ірацкіх кіраўнікоў і перадаць саюзьнікам усіх тых, хто ужо пасьпеў перабрацца на сірыйскую тэрыторыю.