[ 18:36 ]  аднаўленьне продажу ірацкай нафты павялічыць насычанасьць сусьветных рынкаў

ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Арганізацыі экспарцёраў нафты (АПЕК) Абдула Хамад бін Ацція заявіў, што аднаўленьне продажу ірацкай нафты павялічыць насычанасьць сусьветных рынкаў. Лішак нафты толькі падвоіцца, калі выраб паліва Нігерыяй вернецца да нормы і Ірак цалкам адновіць нафтавую вытворчасьць. Ацція заявіў, што АПЕК павінна прадухіліць катастрафічнае падзеньне коштаў на паліва.