[ 07:49 ]  Перамовы Джорджа Буша і Тоні Блэра ў Паўночнай Ірляндыі пакуль не далі адказа на пытаньне, хто будзе кіраваць Іракам пасьля Хусэйна

БЭЛФАСТ. Будучыня Іраку абмяркоўваецца ў Бэлфасьце, дзе сустракаюцца прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр. Абодва бакі цягам перамоваў выказалі меркаваньне, што кіраваць Іракам мусяць самі іракцы. Але паміж двума лідарамі застаюцца супярэчнасьці ў пытаньні ролі ААН у пасьляваенным Іраку. Сёньня перамовы працягнуцца. На парадку дня сёньняшняй сустрэчы двух кіраўнікоў – блізкаўсходнія пытаньні , а таксама сытуацыя ў Паўночнай Ірляндыі. Удзел у перамовах будзе браць прэм'ер-міністар Паўночнай Ірляндыі.