ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія жаўнеры знайшлі сёньня цела палестынца ў сэктары Газа ў раёне гэбрайскага паселішча Нетразім. Як сьцьвярджаюць ваенныя, хутчэй за ўсё, палестынец быў забіты ў ноч на панядзелак, калі ізраільцы адкрылі агонь па двух падазроных каля мяжы паселішча. Сёньня ж у лягеры ўцекачоў пад Наблусам, ізраільскія вайскоўцы арыштавалі пяцёх кіраўнікоў групоўкі “Ісламскі джыгад”. Сёньня ў Тэль-Авіў прыляцеў міністр замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр, які напрацягу трох дзён будзе праводзіць перамовы з ізраільскім і нямецкім кіраўніцтвам.