[ 21:19 ]  У Іраку загінуў журналіст са Злучаных Штатаў

ВАШЫНГТОН. У Іраку ў выніку няшчаснага выпадку загінуў карэспандэнт газэты “Вашынгтон Пост” Майкл Кэльлі. Ён – першы карэспандэнт ЗША, які загінуў у часе баявых дзеяньняў у Іраку. Раней загінулі адзін аўстралійскі й два брытанскія журналісты.