[ 06:22 ]  Ірак захавае кантроль над сваёй нафтай, кажа старшыня Рады бясьпекi ААН

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Новы старшыня Рады бясьпекi ААН кажа, што сябры рады агулам пагаджаюцца, што любы плян пасьляваеннай рэканструкцыi Іраку мусiць захаваць сувэрэнны кантроль Іраку над сваёй нафтай. Амбасадар Мэксыкi Адольфа Цынсэр, якi пачне старшыняваць у Радзе бясьпекi ў гэтым месяцы, кажа, што нягледзячы на разыходжаньнi, усе сябры рады таксама пагаджаюцца паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Іраку.