АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада бясьпекi ААН зьбярэцца 9 красавiка, каб абмеркаваць ядзерную праграму Паўночнай Карэi. Паседжаньне Рады бясьпекi адбудзецца за дзень да заплянаванага выхаду Паўночнай Карэi з пагадненьня аб нераспаўсюдзе ядзернай зброi. Мiжнародная агенцыя ў атамнай энэргii неаднаразова заклiкала Паўночную Карэю дапусьцiць на сваю тэрыторыю iнспэктараў i раззброiцца.