[ 20:39 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША прыехаў у Бялград

БЯЛГРАД. Сёньня дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыехаў у Бялград. Галоўная тэма перамоваў зь нядаўна абраным прэзыдэнтам Сэрбіі й Чарнагорыі Сьвятазарам Маравічам і новым сэрбскім прэм’ер-міністрам Зоранам Жыўкавічам – супрацоўніцтва Бялграду зь міжнародным трыбуналам у Гаазе. Паўэл таксама мае намер сустрэцца з удавой забітага ў сакавіку прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча, каб выказаць ёй спачуваньні.