[ 17:20 ]  Апазыцыйная фракцыя рыжскай Рады патрабуе адстаўкі мэра

РЫГА. Апазыцыйная фракцыя партыі Айчына і Свабода ў гарадской Радзе сталіцы Латвіі запатрабавала адстаўкі мэра Гюнтраса Боярса. Прадстаўнікі партыі абвінавацілі мэра ў страце кантролю над фінансавай сытуацыяй у муніцыпалітэце, што можа прывесьці да каляпсу гарадскога буджэту. На думку сябраў гарадской Рады з партыі Айчына і Свабода бюджэтны дэфіцыт мэрыі дасягнуў 142 мільёнаў эўра.