[ 21:12 ]  Кітай абвінавачвае ЗША ва ўмяшальніцтве

ПЭКІН Кітай заявіў, што Злучаныя Штатаы мусяць спыніць выкарыстоўваньне пытаньня правоў чалавека дзеля ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краінаў. У сваёй штогадовай справаздачы пра стан правоў чалвека ў розных краінах сьвету амэрыканскія экспэрты скрытыкавалі Кітай за шматлікія парушэньні, у тым ліку і за падаўленьне іншадумства і адсутнасьць рэлігійнай свабоды.