[ 20:17 ]  Мэдыкі наблізіліся да раскрыцьця ўласьцівасьцяў вірусу сьмяротнай атыповай пнэўманіі

МАНІЛА. Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, медычныя экспэрты блізкія да таго, каб вызначыць уласьцівасьці вірусу, што выклікае гэтак званую атыповую пнэўманію, ад якой у розных краінах памерлі ўжо звыш 55 чалавек. Аднак, як паведаміў прадстаўнік арганізацыі Хітошы Ашытані, гэта не азначае, што хутка будзе знойдзены лек ад гэтай хваробы, названай “востры рэспіратарны сындром”. Ад часу, калі ў лютым у Кітаі быў зафіксаваны першы выпадак хваробы, колькасьць хворых дасягнула 1600 чалавек у 15 краінах.