[ 18:16 ]  Новыя абвінавачваньні на адрас Мілошавіча

БЯЛГРАД Сэрбскі віцэ-прэм’ер Зарко Корач сёньня абвінаваціў Слабадана Мілошавіча і ягоную жонку ў выдачы загаду аб забойстве былога старшыні Прэзыдыюма Сэрбіі Івана Стамболіча. Паводле Корача, які выступаў на прыватнай тэлевізіі БК, было б лягічным дапусьціць, што прамы загад аб забойстве сыходзіў ад сям’і Мілошавічаў. Учора паліцыя знайшла парэшткі Івана Стамболіча, які быў выкрадзены і забіты вайскоўцамі спецыяльных паліцэйскіх адзінак у жніўні 2000 году. Тым часам, дачка Мілошавіча Марыя заявіла ў прэсе, што яе маці адмаўляецца вярнуцца з Расеі і адказаць на пытаньні паліцыі, нават негледзячы на пагрозу арышту паводле міжнароднага ордэра.