[ 04:39 ]  Amnisty International пра рэпрэсыі супраць маніфэстантаў

Лёндан Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnisty International мяркуе, што шэраг краінаў выкарыстоўвае вайну ў Іраку як нагоду для парушэньня правоў чалавека. Арганізацыя называе 14 такіх краінаў, сярод іх ЗША, Велікабрытанія, Данія , Егіпет, Нямеччына, Турцыя да іншыя. Паводле дадзеных праваабаронцаў, у сямі краінах паліцыя моцна зьбівала ўдзельнікаў антываеных маніфэстацыяў. У некаторых краінах былі ўжытыя катаваньні, якія прывялі да сьмерці дэманстрантаў. Прынамсі, у Судане трое маніфэстантаў былі забітыя, дэманстранты былі зьбітыя ў Грэцыі, а у Бэльгіі больш за 450 дэманстрантаў былі часова арыштаваныя.