[ 04:35 ]  Вайна ў Іраку: начныя бамбаваньні Багдаду, Масулу і Басры

Багдад Сёньня ноччу амэрыкана-брытанская авіяцыя працягвала інтэнсыўныя бамбаваньні Багдаду, Масула на поўначы Іраку і Басры на поўдні. Моцныя выбухі былі чутныя ў цэнтры і на ваколіцах ірацкай сталіцы. Адзін з вайных кіраўнікоў саюзнага войска генерал Стэнлі Мак Крыстал паведаміў, што ірацкія войскі мяняюць свае пазыцыі, спрабуючы ўхіліцца ад авіяўдараў кааліцыі. Амэрыканскае камандваньне заяўляе, што ніякай паўзы ў баявых дзеяньнях няма і ня можа быць. Войскі кааліцыі працягваюцца рухацца на Багдад, нягледзячы на затрымкі з падыходам новых злучэньняў. Прадстаўнік войска ЗША заявіў, што ўчора авіяўдарамі ў горадзе Басра былі забітыя 200 салдатаў ірацкай рэспубліканскай гвардыі, а ў Багдадзе - 50 салдатаў.