ДАМАСК. Сырыя адрынула абвінавачаньні з боку ЗША ў тым, што яна пасылае ваеннае абсталяваньне Іраку і заявіла, што ў такі спосаб Вашынгтон спрабуе адцягнуць увагу ад “ваенных злачынстваў” супраць цывільных іракцаў. Сірыйскае міністэрства замежных справаў назвала абвінавачаньні з боку міністра абароны ЗША Дональда Рамсфэльда спробай апраўдаць “няўдачы ягоных аддзелаў у Йраку”. Учора Рамсфэльд папярэдзіў Сырыю, каб тая спыніла пастаўкі ваеннага абсталяваньня Багдаду – у прыватнасьці прылады начнога бачаньня – і заявіў, што Дамаск будзе несьці адказнасьць за такія “варожыя дзеяньні”.