[ 05:10 ]  Акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку працягваюцца

КАІР. Дзясяткі тысячаў мусульманаў у Эгіпце ій іншых местах Блізкага Ўсходу ўзнавілі акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку. У Каіры ўдзел у дэманстрацыі ўзялі 15 тысячаў чалавек. У Тэгэране сотні дэманстрантаў кідалі камяні ў будынак пасольства Вялікай Брытаніі. Яны скандавалі антыамэрыканскія лёзунгі й адначасна заклікалі зрынуць рэжым Садама Хусэйна. У Амане – сталіцы Ярданіі – прыблізна 3 тысячы дэманстрантаў сутыкнуліся з паліцыяй, якая не дапусьціла іх да ізраільскага пасольства. 50 тысячаў дэманстрантаў выйшлі на вуліцы шасьці местаў Заходняга берагу й Паласы Газа. Антываенныя дэманстрацыі таксама прайшлі ў Інданэзіі, Бангладэш, Пакістане, Камбоджы, на Яве й Філіпінах. У Істамбуле больш як 5 тысячаў дэманстрантаў палілі сьцягі ЗША, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі й Ізраілю. Больш як тры тысячы чалавек выйшлі на вуліцы Сафіі – сталіцы Баўгарыі, аднэй з краінаў-саюзьніцаў ЗША ў вайне супраць Іраку.