[ 18:20 ]  Тысячы басьнійцаў ушанавалі памяць ахвяраў бойні ў Срэбрэніцы

ТУЗЛЯ: Некалькі тыячаў чалавек сабраліся сёньня ў басьнійскім горадзе Тузля, каб ушанаваць памяць ахвяраў масавых забойстваў мусульманаў у Срэбрэніцы ў 1995 годзе. У ліпені 95 году, басьнійскія сэрбы растралялі 8 тысячаў мужчынаў-мусульманаў. 600 ахвяраў былі ў панядзелак перапахаваныя ў мэмарыяле Потокары, на тэрыторыі кантраляванай басьнійскімі сэрбамі. Дагэтуль, праведзена эксгумацыю 5 тысячаў расстраляных.