[ 18:21 ]  Расея можа адкласьці ратыфікацыю дамовы пра наступальныя ўзбраеньні

МАСКВА. У Расеі, у сувязі з вайной у Йраку, можа быць адкладзеная ратыфікацыя дамовы са Злучанымі Штатамі пра скарачэньне наступальных узбраеньняў. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў, у часе выступу ў Савеце Фэдэрацыі, адзначыў істотнасьць дакумэнту для бясьпекі Расеі, але назваў цяперашні момант – “псыхалягічна непрыдатным для яго прыняцьця”.