НЬЮ-ЁРК
Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што ЗША маюць адказнасьць прадухіліць гуманітарную катастрофу ў Іраку – пакуль ААН не адновіць працу ў гэтай краіне. Падчас сустрэчы з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі Кандалінай Райз Анан заявіў, што паводле міжнароднага заканадаўства, ЗША абавязаныя забясьпечыць харчаваньнем і прадметамі першай неабходнасьці насельніцтва ірацкіх раёнаў, занятых войскамі кааліцыі. Паводле Анана, паўнамоцтвы ААН у пасьляваенным Іраку павінны быць зацьверджаныя Радай Бясьпекі