[ 05:38 ]  Праваабаронцы заклікаюць гуманна ставіцца да палонных

ВАШЫНГТОН Праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” заклікала Ірак гуманна ставіцца да амэрыканскіх ваеннапалонных, а таксама заклікае медыі паважаць годнасьць захопленых у палон. Ірацкае дзяржаўная телевізія ўчора паказала кароткае інтэрвію з 5 амэрыканскімі жаўнерамі, захопленымі ў палон у паўднёвым Іраку, а таксама целы 8 палеглых амэрыканскіх вайскоўцаў. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд расцаніў дэманстацыю стужкі як парушэньне Жэнеўскай канвэнцыі. З іншага боку, кадры з захопленымі іракцамі былі прадэманстраваныя ў ЗША ды іншых краінах. “Міжнародная амністыя” заклікала медыі з абодвух бакоў канфлікту паважаць чалавечую годнасьць ваеннапалонных.