[ 16:10 ]  Мінстр абароны ЗША заклікаў Ірак абыходзіцца з ваеннапалоннымі ў адпаведнасьці з Жэнеўскай Канвэнцыяй

ВАШЫНГТОН: Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд ня выключыў, што самалёт мог быць зьбіты, і што амэрыканскае камандаваньне ня можа далічыцца некалькіх вайскоўцаў ды журналістаў. Аднак пошукі пілётаў на рацы Тыгр ён назваў інсэнізацыяй. Рамсфэльд нагадаў ірацкім ўладам, што зь любымі ваеннапалоннымі трэба абыходзіцца ў адпаведнасьці з Жэнеўскай Канвэнцыяй, і што любы зьджзек над імі непапушчальны. Паводле прадстаўніка мінстэрства абароны Іраку, дагэтуль ірацкія сілы зьбілі 5 амэрыканскіх самалётаў і два гелікоптары. Віцэ-прэзыдэнт Іраку Тага Ясін Рамадан паведаміў на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі, што ў баёх каля гораду Насірыях, былі захоплены яў палон некалькі амэрыканцаў. Амэрыканскае камандаваньне запярэчвае гэтаму, аднак Рамадан абяцаў, што ў хуткім часе палонныя будуць паказаныя па ірацкім тэлебачаньні.