[ 21:17 ]  Вайна ў Іраку не стварае нафтавага крызысу

ДУБАІ. Цяперашніх паставак нафты на ўсясьветны рынак больш чым дастаткова дзеля таго, каб кампэнсаваць магчымае зьніжэньне здабычы нафты, выкліканае вайной у Йраку. Пра гэта сёньня заявіў міністар энэргэтыкі ЗША Спэнсэр Абрахам. Зь ягоных словаў, пакуль не было дакладнай інфармацыі пра якія-небудзь страты, нанесеныя радовішчам Іраку. Міністар нафтавай прамысловасьці Іраку Амір Мухамэд Рашыд таксама абверг паведамленьні пра пажары на нафтавых сьвідравінах на поўдні краіны. Арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты часова скасавала дзеяньне квотаў на здабычу нафты, каб не дапусьціць энэргэтычнага крызысу.