БЭРЛІН. У краінах Эўропы, у сувязі з пачаткам вайны ў Іраку, уведзеныя асаблівыя захады ў бясьпецы. У Нямеччыне пад узмоцненую ахову ўзятыя блізу сотні ваенных базаў, на якіх раскватэраваныя вайскоўцы ЗША. У Гішпаніі ўведзеныя надзвычайныя захады бясьпекі ля ўрадавых будынкаў, электрастанцыяў і буйнейшых прамысловых аб’ектаў. Значна павялічаная ахова авіябазы на паўдзённым захадзе Вялікай Брытаніі, дзе знаходзяцца бамбавікі Злучаных штатаў Б-52. У Францыі й Расеі ў падвышаную баявую гатовасьць прыведзеныя дадатковыя адздзелы сілаў бясьпекі.