БАЗА АЛЬ-САЛАЯ, КАТАР
Амэрыканскі верталёт пацярпеў аварыю на поўдні Іраку. Як паведамляе амэрыканскае камандаваньне, усе 6 чалаавек, якія знаходзіліся на борце, былі выратаваны. Верталёт упаў раніцай, яшчэ да пачатку ваенных дзеяньняў. Прадстаўнік ваенна-марскіх сілаў ЗША паведаміў, што верталёт не быў зьбіты.