[ 21:44 ]  Ірацкіх дыпляматаў выганяюць зь Нямеччыны

БЭРЛІН. Чатыром ірацкім дыпляматам загадана неадкладна пакінуць Нямеччыну ў сувязі зь дзейнасьцю, “несумяшчальнай зь іхным дыпляматычным статусам”. З просьбай пра выгнаньне дыпляматаў да Нямеччыны і больш як шасьцідзесяці іншых краінаў зьвярнуліся ўлады Злучаных Штатаў. Вашынгтон лічыць, што знаходжаньне прадстаўнікоў Іраку ў гэтых краінах пагражае інтарэсам ЗША. Раней Швэцыя, Аўстралія, Філіпіны і Румынія задаволілі просьбу Злучаных Штатаў. Расея, Бэльгія і Партугалія адмовіліся выслаць ірацкіх дыпляматаў.