[ 21:22 ]  Эўразьвяз вітае першага прэм'ера Палестынскае аўтаноміі

БРУСЭЛЬ. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Гаўер Салана вітаў празначэньне Мухамэда Аьбаса першым палестынскім прэм'ер-міністрам. Салана сказаў, што падтрымлівае Абаса і дадаў, што цяпер надыйшоў час для ізраільска-палестынскага дыялёгу ў справе рэальнай гарантаванай бясьпекі ў рэгіёне. Расея сказала, што прызначэньне Абаса гэта крок які пацьвярджае жаданьне палестынскага лідара Ясіра Арафата рэфармаваць кіраўніцтва аўтаноміі. Абас будзе займацца штодзённым кіраўніцтвам, а Арафат кантраляваць сілы бясьпекі й мірныя перамовы з Ізраілем. У сваю чаргу Ізраіль выказаў спадзяваньні, што кіраўнік палестынскага ўраду ўжыве рашучыя захады, каб спыніць тэрарызам.