БЯЛГРАД
Сэрбскія газэты сёньня апублікавалі фота мужчыны, які, паводле сьцьвярджэньня паліцыі, ёсьць адным з трох нападнікаў, якія забілі на мінулым тыдні былога прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча. Міністр унутраных справаў Сэрбіі Душан Міхайлавіч паведаміў, што паліцыя таксама ідэнтыфікавала двух іншых забойцаў. Паводле міністра, яны прыналежыць да земунскай злачыннай групоўкі, якая сярод іншага кантралуе наркагандаль. У рамках раследваньня забойства Джынджыча сэрбскія сілы бясьпекі затрымалі ўжо звыш 750 чалавек. Пасьля забойства ў Сэрбіі было ўведзена надзвычайнае становішча, якое дае спецслужбам асаблівыя правы ў затрыманьні і пранікненьні ў дамы падазраваных. Улады таксама зачынілі тры газэты, што апублікавалі інфармацыю, якая нібыта перашкодзіла расьледваньню.